У сталіцы Арменіі праходзіць пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначальвае Прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў. У першай палове дня кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС прыняў Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. На парадку дня 10 пытанняў. У прыватнасці, бакі ўзгаднілі падыход па фарміраванні цэн на нафту і нафтапрадукты. Гэта дазволіць да 2025 году зняць усе бар"еры ў гэтай галіне. Таксама прэм"ер-міністры разгледзелі прапанову Кітая заключыць пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з ЕАЭС. У 2017 аб"яднанне можа падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі з Ізраілем. Наступная на чарзе - Паўднёвая Карэя.