Ключавая мэта міністэрства - вырашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку.
З сённяшняга дня Міністэрства гандлю афіцыйна змяняе назву. Згодна з указам Прэзідэнта Беларусі, ведамства становіцца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яно ствараецца на базе Мінгандлю. У яго склад будзе ўключаны Дэпартамент цэнавай палітыкі Мінэканомікі, а таксама ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Ключавая мэта новага міністэрства - вырашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку шляхам развіцця канкурэнцыі, рэгулявання цэн і тарыфаў, а таксама стымулявання прадпрымальніцкай актыўнасці.