Зацверджаныя схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей і генпланы гарадоў - спадарожнікаў Брэста, Гродна і Мінска. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. У дакуменце таксама вызначаныя прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных тэрыторый, інжынерна-тэхнічнай і транспартнай інфраструктуры з улікам асаблівасцяў кожнага рэгіёна. Будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў будзе весціся на два этапы. Першы плануюць завяршыць да 2020 года, другі - да 2030. Першымі пачнуць развіваць Смалявічы і Рудзенск. Развіццё Смалявічаў будзе цесна звязана з Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам, першая чарга якога створыць каля 25 000 рабочых месцаў. Пашырэнне Рудзенска звязана з развіццём прамысловага комплексу, навуковай і вытворчай базы.