31.03.2016
У Беларусі максімальна павялічаны выпуск азотных угнаенняў. Вырашана пытанне і па паліўным крэдыце. Сельгастэхніка гатовая да вясновай пасяўной кампаніі на 90%. У шэрагу абласцей пасяўная ўжо ідзе. Праблем з ГЗМ, угнаеннямі і тэхнікай быць не павінна, - заявіў віцэ-прэм"ер Міхаіл Русы. У краіне прынятыя ўсе меры для гэтага. Напярэдадні ён наведаў Шклоўскі раён, дзе цікавіўся гатоўнасцю да сезона льнаводчай галіны. Тут тэхніка гатовая выйсці ў палі ўжо сёння. Што да падтрымкі сельгаспрадпрыемстваў, у краіне максімальна павялічаны выпуск азотных угнаенняў. Вырашана пытанне і па паліўным крэдыце.
Прыярытэтамі пасяўной кампаніі застаюцца максімальна эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне тэхнікі і рэсурсаў.
Падзяліцца:

Вверх