У Беларусі ствараецца дрэваапрацоўчы холдынг. Ён з"явіцца на базе 9-ці прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў краіны. Антыкрызіснае кіраванне ўзяў на сябе Банк развіцця Беларусі. Задача - навесці парадак у галіне, павысіць якасць прадукцыі і знайсці рынкі збыту. Будучыню холдынга абмяркоўвалі сёння на канферэнцыі з удзелам бізнесменаў, вытворцаў і банкіраў. У асноўным будуць вырабляцца ДСП, ДДФ, фанера і падлогавыя пакрыцці. Вядуцца перамовы з заказчыкамі з 30-ці краін.