Беларускія аграрыі сабралі першы мільён тон збожжа. Паводле аператыўных звестак Мінсельгасхарча, у краіне ўбрана 15% плошчаў. Пры гэтым у Гомельскай вобласці намалочана траціна пасеваў, а ў Віцебскай з-за кліматычных асаблівасцяў яшчэ толькі пачалі масавую ўборку. Сярэдняя ўраджайнасць на сённяшні дзень складае 33,5 цэнтнера з гектара. Гэта на 3,5 цэнтнера больш, чым летась. Пакуль няўбранымі застаюцца самыя ўрадлівыя палі. Актывізацыі збожжаўборачнай кампаніі спрыяе надвор"е. На пачатку тыдня сіноптыкі прагназуюць да 31 градуса. Цёплымі будуць і ночы - да плюс 20.