У Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання на 1 пункт - да 24% гадавых. Апошні раз яна змянялася больш за год таму і была павялічаная на 5%. Узровень стаўкі рэфінансавання напроста ўплывае на кошт крэдытных рэсурсаў, а таксама на памер ставак па дэпазітах. Галоўны крытэрый для яе паніжэння - памяншэнне ўзроўню інфляцыі, сёлета ён не павінен перавышаць 12%. Уводзіцца з гэтага дня і падаходны падатак на банкаўскія ўкладанні. Змены крануць толькі тых, хто размяшчае ў банку беларускія рублі тэрмінам да 12 месяцаў або замежную валюту менш як на два гады. Падатак будуць спаганяць выключна з прыбытку па дэпазіце, а не з усяго ўкладання.