У Беларусі зніжаецца стаўка рэфінансавання на два пункты. З сённяшняга дня яна будзе роўная 18 працэнтам гадавых. Адпаведнае рашэнне Нацбанк прыняў зыходзячы з дынамікі інфляцыі, стану плацежнага балансу і яго асобных складальнікаў і сітуацыі на валютным рынку. Паніжэнне працэнтных ставак палепшыць здольнасць нефінансавых арганізацый па выкананні крэдытных абавязацельстваў перад банкамі. Як адзначаюць спецыялісты, у чэрвені інфляцыя ў краіне запаволілася да 12% у гадавым выражэнні.