22.09.2016
У гэтыя дні ў Беларусі знаходзіцца з візітам урадавая дэлегацыя пакістанскай правінцыі Пенджаб. Госці праводзяць перамовы ў некалькіх міністэрствах і канцэрнах. Таксама ў планах наведванне заводаў МТЗ, МАЗ і БелАЗ, шэрагу іншых буйных беларускіх прадпрыемстваў. Акрамя таго, пакістанская дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі банкаўскіх структур, каб абмеркаваць фінансаванне экспартных паставак беларускай складана-тэхнічнай прадукцыі ў правінцыю Пенджаб.
Падзяліцца:

Вверх