26.08.2016
У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Тамбоўскай вобласці. У яе складзе чыноўнікі і дзелавыя колы расійскага рэгіёна. У графіку гасцей - наведванне шэрагу прадпрыемстваў прамысловай, мяса-малочнай і жывёлагадоўчай галіны. Акрамя таго, госці выказалі зацікаўленасць у азнаямленні з працай Парка высокіх тэхналогій. У рамках візіту сёння пройдзе трэцяе пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Тамбоўскай вобласці. Па яго выніках вызначаць новыя кірункі ўзаемадзеяння.
Падзяліцца:

Вверх