07.07.2016
Выязджаць за межы ЕАЭС можна будзе часцей, чым раз на 8 дзён без выплаты пошліны на паліва.
У Беларусі адмяняюцца абмежаванні па вывазе паліва. З 1-га верасня, згодна з пастановай Савета Міністраў, выязджаць за межы ЕАЭС на адным і тым жа аўтамабілі можна будзе часцей, чым раз на 8 дзён. Раней калі за мяжу прыходзілася выязджаць большую колькасць разоў за гэты тэрмін, то неабходна было выплачваць пошліну на паліва. Абмежаванне ўвялі ў 2011 годзе, калі кошт паліва ў Беларусі адносна валют моцна знізіўся. Такія меры былі прынятыя для таго, каб не дапусціць вывазу бензіну за межы краіны і стабілізаваць становішча ў пунктах пропуску.
Падзяліцца:

Вверх