23.08.2016
Пакістан зацікаўлены ва ўмацаванні дзелавых сувязяў з беларускімі кампаніямі ў сферы машынабудавання, хімічнай і тэкстыльнай прамысловасці.
Падрыхтоўка найбліжэйшых сумесных мерапрыемстваў Мінска і Ісламабада будзе абмеркаваная сёння ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Сярод іх трэцяе пасяджэнне двухбаковай гандлёва-эканамічнай камісіі і абмен дэлегацыямі рознага ўзроўню. Для абмеркавання гэтых пытанняў у Беларусь прыбыў дзяржаўны міністр па міжнародных справах, спецыяльны памочнік прэм"ер-міністра Пакістана Саід Тарык Фацемі. Пакістан зацікаўлены ва ўмацаванні дзелавых сувязяў з беларускімі кампаніямі ў сферы хімічнай, тэкстыльнай прамысловасці, машынабудавання і экспарту сельгаспрадукцыі.
Падзяліцца:

Вверх