26.09.2016
У Беларусі з"явіцца савет па антыманапольным рэгуляванні. Яго эксперты зоймуцца пытаннямі добрасумленнай канкурэнцыі на рынку. Гэтыя паўнамоцтвы перададзены абноўленаму Мінгандлю, які ўжо называецца Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Пад асаблівы кантроль возьмуць дзяржаўныя закупкі. Зараз яны складаюць 11 % ВУП - гэта вялікі аб"ём дзяржаўных грошай, якія ідуць на закупку тавараў, работ і паслуг. Пад маніторынг таксама трапяць цэннікі ў магазінах і палітыка саміх вытворцаў.
Падзяліцца:

Вверх