У Беларусі да абмену на імянныя прыватызацыйныя чэкі "Маёмасць" прапануюцца акцыі больш чым 70 беларускіх прадпрыемстваў, паведаміў Старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў. Чэкі "Маёмасць" будуць у абарачэнні яшчэ тры гады. Зараз амаль палова чэкаў застаецца нявыкарыстанай. Гэта каля 200 мільёнаў.