Ліміты на захоўванне алкаголю плануецца адмяніць. Дакумент пададзены сёння на разгляд Кіраўніку дзяржавы. Прапануецца адмяніць абмежаванні па колькасці алкагольных напояў, якія грамадзяне могуць захоўваць і перавозіць у Беларусі. Раней па законе кожны чалавек мог мець не больш за 5 літраў замежнага або 15 айчыннага алкаголю. Калі больш за гэтыя нормы - патрэбны былі чэкі. Прэзідэнту было даложана, як меры, прапісаныя ў дэкрэце, паўплываюць на абарот алкагольнай прадукцыі. У цэлым Кіраўнік дзяржавы падтрымаў падыходы ўрада. Пакуль дакумент адпраўлены на дапрацоўку.