25.08.2016
У Беларусі завяршаецца ўборачная кампанія. Сёлета з улікам кукурузы плануецца сабраць каля 9 млн. т збожжа. Такую лічбу агучылі ў Мінсельгасхарчы. У лідарах Мінская вобласць - намалочана амаль два мільёны тон збожжа. За ёй - Брэсцкі, Гомельскі, Гродзенскі і Магілёўскі рэгіёны. Працягваецца ўборка ўраджаю і на поўначы Беларусі. Усяго намалочана больш за 6 млн. 700 тон. Уборку аграрыі плануюць завяршыць на працягу тыдня. У выпадку недахопу новага ўраджаю яго кампенсуюць лішкі мінулага года - на складах захоўваецца звыш за мільён тон збожжа.
Падзяліцца:

Вверх