З сённяшняга дня ў Беларусі адпушчаны цэны на сацыяльна значныя тавары. Такое рашэнне прынята з-за шырокага асартыменту прадукцыі на ўнутраным рынку, а таксама высокай канкурэнцыяй сярод вытворцаў. Пры гэтым Міністэрства гандлю захавала за сабой права пры значным росце цэн уводзіць абмежаванні па групах сацыяльна значных тавараў. Таксама ведамства просіць вытворцаў і магазіны ўзважана падыходзіць да адпускных цэн і гандлёвых надбавак, улічваць рэальную эканамічную сітуацыю і спажывецкі попыт. Лібералізацыя сістэмы цэнаўтварэння была раней рэкамендаваная Міжнародным валютным фондам.