26.10.2015
У Беларусі адзначаецца тэндэнцыя да павелічэння чэшскага капіталу - такую заяву зрабіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі на сустрэчы з дэлегацыяй парламента Чэхіі. За мінулы год тавараабарот паміж краінамі склаў больш як 500 мільёнаў долараў. У нашай краіне створана 125 кампаній з удзелам чэшскага капіталу. Менавіта парламентам дзвюх краін адводзіцца важная роля ў развіцці палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічных адносін. Парламентарыі Чэхіі зазначылі, што ў Беларусі і Чэхіі ёсць шмат кірункаў для супрацоўніцтва і абмену вопытам, узмацнілася роля Беларусі на міжнароднай арэне, у прыватнасці, адзначаны ўклад, які ўносіць наша краіна ва ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны. Візіт дэлегацыі дэпутатаў парламента Чэхіі ў Беларусь праходзіць у Беларусі з 25 па 29 кастрычніка
Падзяліцца:

Вверх