20.10.2015
Латвія зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне навукі і IT.
Сёння ў Беларусі адкрываюцца Дні Латвіі. Акцыя, якая ўжо стала традыцыйнай, сёлета налічвае дзясяткі сустрэч, круглых сталоў, культурных праграм. Цэнтральная падзея - беларуска-латвійскі бізнес-форум. Ён у гэтыя хвіліны праходзіць у сталіцы. Як адзначыла сёння міністр эканомікі Латвіі Дана Рэйзніецэ-Озала, Латвія зацікаўленая ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў галіне навукі і IT. З гэтай мэтай міністр наведае Парк высокіх тэхналогій. Па выніках мінулага года двухбаковы тавараабарот склаў амаль 565,5 млн еўра, Беларусь стала дванаццатым партнёрам Латвіі па знешнім гандлі. Прычым, сальда для нашай краіны станоўчае.
Падзяліцца:

Вверх