19.09.2016
У Беларусі адкрылі завод, здольны цалкам задаволіць патрэбнасці ўнутранага рынку ў перапрацаванай малочнай сыроватцы. Новая вытворчасць з"явілася ў Шчучыне. Яна ўнікальная не толькі для Беларусі, але і для ўсёй Еўразійскай эканамічнай прасторы. Сфера ўжывання сыроваткі - ад харчовай і сельскагаспадарчай галін да парфумернай прамысловасці. На заводзе плануюць выпускаць больш за 27 000 тон гатовай прадукцыі за год. Сярод патэнцыяльных экспартных рынкаў - Расія і Кітай.
Падзяліцца:

Вверх