Уборачная гарачая пара імкліва набліжаецца да фінішу. Намалочана больш за 6 мільёнаў 330 тон збожжа. Цалкам палі ўбраныя ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях. У асабістым заліку лідзіруе экіпаж камбайнёраў Віктара Якуціна і Кірыла Волкава з адкрытага акцыянернага таварыства "Александрыйскае" Шклоўскага раёна. На іх рахунку 5 тысяч тон. Ледзь менш - 4 тысячы - намалацілі Вячаслаў Карповіч і Сяргей Дзенісенка той жа гаспадаркі. Адзначым, Шклоўскі раён першым у Магілёўскай вобласці намалаціл 100 тысяч тон. Ураджайнасць - вышэй за 50 ц/га.