06.10.2015
Сёння госці наведаюць Мінскі трактарны завод, агракамбінат "Ждановічы", а таксама Нацыянальную акадэмію навук. Намеры - пазнаёміцца з вопытам развіцця, а таксама абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва. Напярэдадні з губернатарам Сахалінскай вобласці сустрэўся Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Бакі абмеркавалі праекты па стварэнні тэрыторый апераджальнага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Прыярытэты - прамысловая кааперацыя, сельская гаспадарка, будаўнічая сфера. Развіццё адносін Беларусі і Сахаліна абмяркоўвалася на сустрэчы з прэм"ер-міністрам. Андрэй Кабякоў і Алег Кажамяка дамовіліся паскорыць падрыхтоўку плана дзеянняў па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на найбліжэйшыя тры гады.
Падзяліцца:

Вверх