Парламенцкая дэлегацыя Эквадора наведвае нашу краіну. Сёння старшыню Нацыянальнай асамблеі Габрыэлу Рывадэнейру Бурбана прыняў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Беларускі лідар заявіў, што плануе сёлета наведаць з візітам Эквадор.
Раней у Палаце прадстаўнікоў адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве з Нацыянальнай асамблеяй Рэспублікі Эквадор і Лацінаамерыканскім парламентам. Цеснае партнёрства паміж краінамі пачалося ў 2013 годзе. На думку бакоў, цяперашні тавараабарот на 77 мільёнаў долараў пакуль не адпавядае вялізнаму патэнцыялу. Нагадаем, у пачатку года ў Минску быў падпісаны дакумент аб супрацоўніцтве ў падатковай сферы. Дзейнічае пагадненне аб адмене віз. Зараз у працэсе падрыхтоўкі знаходзяцца шэсць двухбаковых праектаў у сферы гандлю, сельскай гаспадаркі, адукацыі, навукі і тэхналогій.