04.11.2015
У Беларусі запрацавала аператыўная мытня. Яна створаная ў першую чаргу для барацьбы з трансгранічнай кантрабанднай дзейнасцю. Акрамя таго, аператыўнікі дапамогуць падчас павелічэння груза- і пасажырапатокаў на канкрэтных участках мяжы.Такая работа вялася і раней. Сёлета толькі па факце перамяшчэння тавараў санкцыённай групы выяўлена 650 правапарушэнняў. Канфіскавана больш за 2 тысячы тон прадукцыі на 37 мільярдаў рублёў. Стварэнне аператыўнай мытні дазволіць вывесці гэтую работу на больш высокі ўзровень.
Падзяліцца:

Вверх