У Беларусі да 2017 года могуць з"явіцца віртуальныя банкі. Гэта заявілі прадстаўнікі IT-індустрыі на канферэнцыі, прысвечанай развіццю банкаўскіх тэхналогій. Згодна з іх прагнозамі, да 2018 года банкаўскі сектар поўнасцю пяройдзе на анлайн-паслугі. Будучыню фінансаў будуць абмяркоўваць і заўтра. У Мінску адкрыецца міжнародны форум "БанкІТ".
Ужо зарэгістравалася каля 1300 удзельнікаў, у асноўным гэта прадстаўнікі IT-сектара і фінансісты. На форуме плануюць падпісаць дакумент, які вызначае развіццё сферы IT у Беларусі на найбліжэйшую будучыню.