Інвестыцыі ў Беларусь стануць больш прывабнымі. Напярэдадні Прэзідэнт падпісаў Дэкрэт №8. Паводле дакумента, інвестдамовы будуць заключацца толькі ў дачыненні прыярытэтных сектараў эканомікі, вызначаных урадам. Фундатары вызваляюцца ад выплаты няўстойкі за парушэнне ўмоў інвестыцыйнай дамовы. Прадугледжаная і працэдура конкурснага адбору ў выпадку, калі рэалізаваць праект зацікаўленыя некалькі бакоў. Падчас распрацоўкі дакумента прынятыя да ўвагі прапановы, накіраваныя зацікаўленымі дзяржорганамі, фундатарамі, бізнес-супольнасцю.