У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Іванаўскай вобласці. Летась тавараабарот з гэтым расійскім рэгіёнам перавысіў 67 мільёнаў долараў. Найбольшую цікавасць для ўзаемадзеяння бакі выказваюць у сферы вытворчасці тэкстылю, абутку, машын, абсталявання і транспартных сродкаў. Праграма візіту дэлегацыі Іванаўскай вобласці насычаная. З раніцы госці ўсклалі вянок да манумента Перамогі. Далей у праграме мноства афіцыйных сустрэч, падпісанне праграмных дакументаў, наведванне прадпрыемстваў і правядзенне першага пасяджэння рабочай групы па двухбаковым супрацоўніцтве.