Урадам і Нацбанкам зацверджаны комплекс мер па вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі сёлета. Ён уключае пералік мерапрыемстваў па забеспячэнні эканамічнага росту і павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва. Дакумент згрупаваны па падзелах і ўтрымлівае 93 пункты. Размова ідзе пра мерапрыемствы ў галіне знешнеэканамічнай, інвестыцыйнай, інавацыйнай, прамысловай, сацыяльнай і грашова-крэдытнай палітык. У дакумент уключаныя меры па развіцці ўнутранага рынку, прадпрымальніцтва, удасканаленні сістэмы кіравання эканомікай, функцыянаванні банкаўскай сістэмы. У комплекс мер таксама ўвайшла распрацоўка праграмы развіцця Беларускай энергетычнай сістэмы да 2020 года.