Беларусь і Саудаўская Аравія будуць супрацоўнічаць у галіне бія- і касмічных тэхналогій. Наконт гэтага дамовіліся на пасяджэнні міжурадавага камітэта. Акрамя таго, могуць з"явіцца сумесныя праекты ў галіне фармацэўтыкі і адукацыі. Падпісанне адпаведных пагадненняў плануецца ў сераду.
Акадэмія навук Беларусі і навуковыя колы Каралеўства Саудаўская Аравія супрацоўнічаюць каля дзесяці гадоў. За гэты час рэалізавана больш за дваццаць пяць праектаў на суму каля сарака мільёнаў долараў.