01.12.2015
Зараз ідуць выпрабаванні доследнага ўзору. На Мінскім маторным заводзе запусцяць экалагічна чысты рухавік айчыннай вытворчасці. Гэта сумесны з ніжагародскімі калегами праект, які рэалізуецца пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы. Распрацоўкай узору займаецца Усерасійскі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай фізікі. Зараз ідуць выпрабаванні доследнага ўзору. Супрацоўніцтва Беларусі і Ніжагародскай вобласці вядзецца як у ваенным, так і ў цывільным напрамку. Акрамя стварэння рухавіка, у рэгіёне ідзе распрацоўка электроннай і медыцынскай прадукцыі.
Падзяліцца:

Вверх