Скараціць выдаткі бюджэту, але не падарваць эканоміку ключавых прадпрыемстваў і не спыніць іх мадэрнізацыю. На нарадзе ў Прэзідэнта абмеркавалі меры па здыманні часткі цяжару на падтрымку рэальнага сектара з дзяржаўнай казны. У прыватнасці, урад прапаноўвае паменшыць пакрыццё працэнтаў па крэдытах на два пункты. Сёння з бюджэту кампенсуецца да 22% па крэдытных стаўках банкаў, робячы пазыковыя сродкі звышльготнымі. Аляксандр Лукашэнка накіраваў праект указу на дапрацоўку. Прынцыповае патрабаванне - разгружаючы бюджэт, перакласці крэдытны цяжар не толькі на прадпрыемствы, але і на банкі.
Як заявіў міністр фінансаў, у цэлым эканомія бюджэту павінна скласці сёлета каля 400 мільярдаў рублёў. Пры гэтым эканоміць на сацыяльных гарантыях насельніцтву не будуць.