27.10.2015
Папраўкі ў закон аб аўтатранспарце паступяць у Палату прадстаўнікоў у лістападзе. Зараз дакумент знаходзіцца ў Савеце Міністраў. Сярод змен прапаноўваецца зрабіць таварна-транспартныя накладныя абавязковымі толькі для ўнутраных перавозак. Плануецца таксама прапісаць артыкул аб стварэнні мікравакзалаў для таксі. У абмеркаванні дакумента ўдзельнічалі прадстаўнікі міністэрстваў, кампаній-перавозчыкаў і асацыяцый аўтамабілістаў.
Зараз у парламенце знаходзяцца змены і ў праект закона "Аб турызме". Сярод прапаноў - магчымасць выхаду замежных авіякампаній у рэгіянальныя аэрапорты Беларусі і стварэнне рэестру турыстычных паслуг.
Падзяліцца:

Вверх