30.10.2015
Новыя падыходы і патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Кітаем сёння абмяркоўваюць у Мінску. На семінары кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, якія прайшлі стажыроўку ў Паднябеснай, абмяркоўваюць новыя сумесныя праекты і рэалізацыю ўжо наяўных. Дарэчы, такі абмен вопытам і своеасаблівы майстар-клас ад прадстаўнікоў адной з наймацнейшых эканомік свету праходзіць у Пекіне штогод. Зараз краіны Беларусь і Кітай вядуць перамовы аб бязвізавым уездзе арганізаваных груп турыстаў.
Падзяліцца:

Вверх