Бізнесмены маюць намер развіваць праекты па вытворчасці авіяцыйных канструкцый, лізінгу, фінансавых паслугах.
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Італіі абмяркуюць сёння ў Мінску. У гандлёва-прамысловай палаце пройдзе бізнес-форум, а ў МЗС адбудзецца першае пасяджэнне міжурадавай камісіі. Галоўнымі тэмамі сустрэчы стане ўзаемадзеянне ў галіне фінансаў і крэдытнага страхавання, а таксама развіццё італьянскай прамысловай акругі ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст". Таксама ўдзельнікі намецяць новыя напрамкі двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.