Беларускую эканоміку ў наступным годзе чакае дынамічны рост. Паводле звестак урада, тэмп росту ВУП павялічыцца на 1,5%, а ўзровень інфляцыі не перавысіць 9%. Такія прагнозы на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў агучыў кіраўнік кабінета Андрэй Кабякоў. Рост ВУП чакаецца за кошт павелічэння аб"ёмаў экспарту і прамых замежных інвестыцый, а таксама знешнегандлёвага сальда. Як вынік - вырастуць і рэальныя грашовыя даходы насельніцтва. У сацыяльнай сферы прадоўжыцца аптымізацыя тарыфнай палітыкі ў сферы транспарту і ЖКГ. Падатковая палітыка істотна не зменіцца. Будзе прадоўжаны курс на дэдаларызацыю эканомікі.