02.06.2016
Тэмп росту ў аграпрамысловым комплексе за 4 месяцы склаў амаль 102%. Асноўным рынкам для беларускай сельгаспрадукцыі застаецца Расія. Дзякуючы высокай якасці і даступнай цане ўдаецца вытрымліваць канкурэнцыю з сусветнымі вытворцамі. Адначасова вядзецца праца па пашырэнні прысутнасці беларускіх брэндаў у Еўрасаюзе і выхадзе на рынкі Афрыкі. Сёння рэспубліка займае чацвёртае месца ў свеце ў чыстым экспарце жывёльнага масла, пятае - у экспарце сухога абястлушчанага малака і сыроў.
Новыя кантракты нашы аграрыі плануюць падпісаць на выставе "Белагра-2016". Яна пройдзе на наступным тыдні ў Мінску. У форуме прымуць удзел 517 кампаній з 23 краін.
Падзяліцца:

Вверх