Тайландска-беларускі бізнес-форум праходзіць сёння ў Бангкоку. Ён прымеркаваны да афіцыйнага візіту парламенцкай дэлегацыі нашай краіны на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Бізнесмены дзвюх краін абмяркоўваюць развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і актывізацыю кааперацыйных сувязяў у розных сектарах эканомікі. У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі буйных тайскіх кампаній, зацікаўленых у наладжванні супрацоўніцтва з нашай краінай.
На перамовах абмяркоўваюць і пашырэнне дагаворна-прававой базы.