Сёлета дзяржава выдзеліць каля 9 трыльёнаў рублёў на рэалізацыю дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі. Мэты - павысіць эфектыўнасць сельгасвытворчасці і збыту, а таксама знізіць на ўнутраным рынку долю імпартных тавараў. Да рэалізацыі дзяржпраграмы актыўна прыцягваюцца фермеры. У дакуменце прадугледжаны сродкі на ўладкаванне ферм, усталяванне меж зямельных участкаў, правядзенне меліярацыйных і іншых работ.