24.11.2016
Сітуацыю ў сферы машынабудавання неабходна кардынальна выпраўляць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, заслухаўшы даклад аб стратэгіі развіцця беларускага машынабудавання. Летась на нарадзе было даручана выпрацаваць меры па развіцці машынабудаўнічых арганізацый краіны. Машынабудаўнічы комплекс рэспублікі сёння - гэта больш як 270 буйных і сярэдніх арганізацый. Вядучым кампаніям галіны была аказана істотная дзяржпадтрымка. Прэзідэнта цікавілі пытанні, ці ёсць ва ўрада эфектыўныя меры і шляхі рашэння праблем. Прэзідэнт таксама патрэбаваў даць аб"ектыўную ацэнку кіруючым кадрам, якія займаюцца рэалізацыяй стратэгіі развіцця беларускага машынабудавання.
Падзяліцца:

Вверх