25.05.2016
Краіны СНД уніфікуюць заканадаўства ў сферы будаўніцтва. У рамках пасяджэння міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў гэтым сегменце намеснік прэм"ер-міністра Анатоль Калінін акцэнтаваў увагу на пашырэнні геаграфіі экспарту будматэрыялаў, а таксама на павышэнні якасці вытворчасці. Спікеры падкрэслілі, што краіны СНД сёння вырашаюць падобныя задачы: будаўніцтва энергаэфектыўнага жылля, стварэнне сумесных інфраструктурных праектаў. На пасяджэнні таксама абмеркавалі цэнаўтварэнне ў будаўніцтве. Бакі маюць намер зняць бар"еры ва ўзаемным гандлі будматэрыяламі.
Падзяліцца:

Вверх