02.05.2016
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі паніжаная на два пункты да 22% гадавых. Як паведамілі ў Нацбанку, гэта стала магчымым дзякуючы стабілізацыі курсу рубля і паніжэнню інфляцыі.
У далейшым з улікам прагнозаў рэгулятар мае намер прадоўжыць рэалізацыю стратэгіі па паніжэнні працэнтных ставак. У Нацбанку таксама адзначылі, што стаўкі па рублёвых крэдытах і дэпазітах захоўваюцца на высокім станоўчым узроўні, у тым ліку ў рэальным выражэнні. У сакавіку гэтага года стаўка па новых рублёвых крэдытах склала 33,4% гадавых, па тэрміновых дэпазітах - 24,3% гадавых, што істотна перавышае ўзровень інфляцыі.Папярэдні раз стаўка рэфінансавання змянялася 1 красавіка. Тады яна была паніжаная на адзін працэнт.
Падзяліцца:

Вверх