05.08.2016
Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання на 2 працэнтныя пункты. З 17 жніўня яе памер складзе 18 працэнтаў гадавых замест цяперашніх 20. Прапарцыйна зніжаюцца стаўкі па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў - з 25 да 23 працэнтаў гадавых. Акрамя таго, рэгулятар з 1 верасня знізіць норму абавязковага продажу валютнай выручкі для экспарцёраў да 20%. Зараз яны павінны прадаваць 30% прыбыткаў у валюце. Гэтая мера павінна актывізаваць інвестыцыйную і дзелавую актыўнасць суб"ектаў гаспадарання Беларусі.
Падзяліцца:

Вверх