19.07.2016
У Беларусі зацверджаная Рэспубліканская праграма развіцця лагістычнай сістэмы і транзітнага патэнцыялу на наступную пяцігодку. У адпаведнасці з дакументам аб"ем лагістычных паслуг да 2020 года павінен павялічыцца ў 1,5 раза. Вырасце і плошча лагістычных цэнтраў. План мерапрыемстваў праграмы ўключае 51 пункт і прадугледжвае развіццё канкурэнтнага асяроддзя для дзейнасці лагістычных аператараў, удасканаленне мытнага рэгулявання, павелічэнне колькасці паслуг, аказваемых цэнтрамі, скарачэнне аб"ёму транспартных дакументаў. Развіццё атрымае сістэма электронных пашпартоў тавараў у тавараправодных сетках. Акрамя гэтага, прадугледжана пашыранае выкарыстанне электроннага дакументазвароту ў лагістычнай дзейнасці, укараненне прынцыпу "адзін прыпынак".
Падзяліцца:

Вверх