27.04.2016
Савет Міністраў зацвердзіў план мерапрыемстваў па рэалізацыі абноўленай Дырэктывы №3 "Аб прыярытэтных кірунках умацавання эканамічнай бяспекі". У плане - 4 раздзелы. Першы прадугледжвае забеспячэнне планамернай дыверсіфікацыі экспарту. Другі - стварэнне ўмоў для нарошчвання выпуску інавацыйнай і высокатэхналагічнай прадукцыі. Трэці раздзел прадугледжвае кардынальную змену якасці кіравання прамысловым комплексам для набліжэння да еўрапейскага ўзроўню прадукцыйнасці працы. Чацвёрты - павышэнне ўзроўню энергетычнай бяспекі. У плане таксама вызначаны пэўныя выканаўцы гэтых задач. Тэрмін - да 2020 года.
Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Падзяліцца:

Вверх