15.10.2015
Сёння адбыліся чарговыя пасяджэнні дэпутатаў і сенатараў беларускага парламента. У Савеце Рэспублікі адобрана 5 законапраектаў. У прыватнасці, сенатары ратыфікавалі пагадненні з Кітаем і Сірыяй аб узаемнай дапамозе ў мытных справах. Таксама да ўвагі прыняты Дэкрэт Прэзідэнта "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе". У Палаце прадстаўнікоў абмеркаванне прайшлі 11 законапраектаў. У першым чытанні прыняты папраўкі ў закон "Аб турызме", у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Дэпутаты ратыфікавалі пагадненне па агульнай міграцыйнай прасторы з Расіяй.
Падзяліцца:

Вверх