Рэалізацыя асноўных арыенціраў павінна дапамагчы дзяржавам ЕАЭС аднавіць эканамічны рост.
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі адобрыў асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі краін ЕАЭС на гэты і наступны гады. Вызначаныя найбольш важныя задачы, што стаяць перад эканомікамі дзяржаў, дадзеныя рэкамендацыі па іх вырашэнні. Дакумент распрацавалі на аснове аналізу сацыяльна-эканамічнага развіцця краін ЕАЭС за мінулы год, вынікаў маніторынгу выканання імі макраэканамічных паказчыкаў.
Рэалізацыя асноўных арыенціраў павінна дапамагчы дзяржавам саюза пераадолець спад у эканоміцы, павысіць макраэканамічную ўстойлівасць і аднавіць эканамічны рост.
Дакумент плануюць прадставіць 31 мая на разгляд прэзідэнтаў краін ЕАЭС на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.