22.10.2015
Камітэт дзяржкантролю Беларусі і Падліковая палата Расіі вывучылі бюджэт Саюзнай дзяржавы за мінулы год. Сумесная калегія прайшла па відэасувязі - аўдытары і спецыялісты разгледзелі справаздачу Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Астаткі сродкаў бюджэту склалі больш за паўтара мільёна расійскіх рублёў, і гэта сведчыць аб недастатковай эфектыўнасці расходавання сродкаў. Расходы недавыкананыя на 14% - у асноўным па праграме развіцця вытворчасці бульбы і тапінамбура. Гэта звязваюць з нізкай дысцыплінай дзяржзаказчыка Мінсельгаса. Расіі. Зараз галоўная задача ведамстваў - асвоіць астаткі бюджэту і размеркаваць іх па патрэбных праграмах.
Падзяліцца:

Вверх