Паніжэнне стаўкі рэфінансавання пацягне за сабой патанненне крэдытаў у беларускіх рублях. З 17 жніўня стаўка рэфінансавання паніжаецца з 20 да 18 працэнтаў гадавых. На гэтым фоне стаўкі па крэдытах могуць панізіцца да 24%. Гэта дапаможа падтрымаць малы і буйны бізнес. Сёння ў Беларусі ёсць усе ўмовы для далейшага паніжэння стаўкі. Узровень інфляцыі ў межах 12 працэнтаў, захоўваюцца меры абмежавання грашовай масы на рынку і макраэканамічная стабільнасць.