Сістэма кіравання дзяржфінансамі Беларусі будзе ўдасканаленая. Праца праводзіцца з улікам сацыяльна-арыентаванай палітыкі. Разам з тым прынцып "жыць па сродках" таксама будзе адлюстраваны ў бюджэтным планаванні - паведамілі ў Міністэрстве фінансаў. Да канца 2019 года павінен завяршыцца асноўны этап - падрыхтоўка ўсіх удзельнікаў бюджэтнага працэсу да новых умоў, а таксама неабходныя змены заканадаўства. Усё нацэлена на тое, каб павысіць эфектыўнасць расходаў. Як забяспечыць выніковасць і ўстойлівасць бюджэту, вырашае гэтымі днямі ў Мінску і супольнасць PEMPAL. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі прыкладна 20 краін і эксперты міжнародных арганізацый - Сусветнага банка, МВФ і Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.