Вакол дзейнасці БелАЭС будзе весціся поўны радыяцыйны маніторынг. Навукоўцы будуць адсочваць хімічны склад глебы і павярхоўных вод з улікам усіх рэкамендацый МАГАТЭ. Сам праект станцыі прадугледжвае некалькі ступеняў абароны, і, на думку міжнародных экспертаў, Беларуская АЭС будзе адной з самых бяспечных у свеце. Для гэтага на стадыі будаўніцтва праводзіцца рэгулярны кантроль кожнага этапу. Для адпрацоўкі мер бяспекі неўзабаве МНС Беларусі і Расіі правядуць сумесныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайных здарэнняў на атамных электрастанцыях. Згодна з планам, першы энергаблок АЭС увядуць у эксплуатацыю ў 2018, другі - у 2020 годзе.